За што галасуе прыгажуня Беразіно?

 

Крысціна Філічонак стала пераможцай раённага конкурсу прыгажосці ў 2018 годзе. Сэрцы строгага журы дзяўчына пакарыла не толькі прыгожай фігурай, мілым тварыкам, інтэлектам, але і шчырым прызнаннем рэалізаваць у родным горадзе спецыяльны аздараўленчы праект для дзяцей-інвалідаў. Пра свой намер Крысціна не забылася і сёння. Днямі яна прыступіла да працы інструктарам раённай спецыялізаванай комплекснай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

— Я вярнулася на працу па размеркаванні ў свой родны горад, — гаворыць яна, — мяркую тут наладзіць аздараўленчыя і спартыўныя заняткі для моладзі, больш сталых людзей і пенсіянераў. Ужо сёння я гатова прапанаваць ім самыя сучасныя комплексы і праграмы. Такім чынам паступова буду набірацца вопыту, каб затым рэалізаваць свой уласны праект. Разумею, што ўсё залежыць асабіста ад мяне, ад маіх сіл, уменняў і жадання.

У маладога спецыяліста спраў у першыя працоўныя дні хапае, але ў раскладзе заўсёды знаходзіцца час для наведання касметычнага салона.

— Прычын для гэтага ў мяне дастаткова, — прызнаецца Крысціна, — адна з іх выбары Прэзідэнта краіны. Я ж буду ўпершыню ў сваім жыцці рабіць такі сур’ёзны выбар і хачу назаўсёды запомніць гэты дзень. Галасую датэрмінова, бо ў асноўны дзень галасавання ў мяне прызначаны першыя заняткі.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены МУРАЧ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *