За суткі ў Беразіно зарэгістраваны тры пажары

 

Спачатку раніцай 23 мая загарэлася лазня па вуліцы Фрунзе. Тут не выключаецца версія, што да пажару прывяло курэнне гаспадароў. Ноччу 24 мая ўспыхнула надворная пабудова па вуліцы Новабазарнай, ад яе загарэліся хлеўчукі суседзяў. Тут не выключаецца нават падпал.

Той жа ноччу гарэла і сельскагаспадарчая пабудова па вуліцы Аляшкевіча. Падпал ці кароткае замыканне электрычнай праводкі – высветліць павінна следства.

У сувязі з гэтым выратавальнікі нагадваюць аб выключнай асцярожнасці ў абыходжанні з агнём. Пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 ці 112. Памятайце, што невялікае ўзгаранне ў доме вы можаце ліквідаваць самастойна пры дапамозе вады, пяску, пральнага парашку, тоўстай тканіны. Аднак ніколі не тушыце агонь, рызыкуючы жыццём – дачакайцеся пажарных, якія зробяць гэта хутка і прафесіянальна.

Вольга ДАНЭЙКА,

 інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *