Занятасць бярэзінцаў стала асноўнай тэмай абмеркавання падчас 23 сесіі Бярэзінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання

Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, члены камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці.

Важнасць разглядаемага пытання на пачатку сесіі падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Лашкоўскі. Бо вынікам пасяджэння стане рашэнне аб фарміраванні спіса не занятых у эканоміцы грамадзян, якія ў далейшым будуць аплачваць камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме.

З сітуацыяй у раёне па занятасці насельніцтва прысутных пазнаёміла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама В.В. Калячка:

— Рашэннем райвыканкама створана камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці бярэзінцаў. У склад яе ўключаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых служб. Узначальвае камісію — старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Дзякуючы рабоце камісіі, працаздольным грамадзянам аказваецца кансультатыўная, метадычная і прававая дапамога па пытаннях працаўладкавання і самазанятасці. Звярнуўшыся ў камісію, можна атрымаць звесткі і аб тым, ці не трапіў канкрэтны чалавек у базу дадзеных не занятых у эканоміцы грамадзян.

Пасяджэнні камісіі праводзяцца кожны 2-гі і 4-ты чацвяргі месяца. Сёлета адбылося 18 пасяджэнняў, у тым ліку — 5 выязных. На іх былі запрошана 126 чалавек, за садзейнічаннем у занятасці звярнуўся 71, працаўладкаваны — 41. Пяцёра беспрацоўных атрымалі субсідыі на адкрыццё ўласнай справы, 20 чалавек накіраваны на прафесійнае навучанне. Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі занятасці грамадзян падуліковых катэгорый.

Сёння для жыхароў раёна прапануецца 213 вакансій, з іх па рабочых спецыяльнасцях — 110. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 0,14%, каэфіцыент напружанасці — 0,06.

Фарміраванне і абнаўленне базы дадзеных не занятых у эканоміцы грамадзян праводзіцца штоквартальна. Парадак аднясення да вышэйназванай катэгорыі прапісаны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 года № 239. Папярэдне камісіяй ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі службамі праводзіцца работа па пацвярджэнні і выяўленні прыкмет, на падставе якіх грамадзяне могуць быць выключаны з базы дадзеных. Гэта — “наяўнасць зямельнага ўчастка”, “выхаванне дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў” і “выхаванне траіх і больш дзяцей да 18 гадоў”.

Па выніках паўгоддзя прызнаны занятымі ў эканоміцы 1048 чалавек, з іх 670 маюць зямельны ўчастак, 244 — па прыкмеце “дзеці”, 134 — працаўладкаваны.

Атрыманы папярэднія дадзеныя і пра не занятых у эканоміцы грамадзянах, якім давядзецца аплачваць за гарачае вода-, газа- і цеплазабеспячэння па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Віды жыллёва-камунальных паслуг, парадак разлікаў і ўнясення платы за іх вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2018 года № 314.

Дэпутаты на сесіі таксама ўнеслі шэраг змяненняў у папярэднія рашэнні райсавета.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *