Зарэгістравалі шлюб 12.02.2021. Знаёмімся з маладажонамі ў матэрыяле нашага карэспандэнта

Вяселле! Напэўна, гэта адна з самых запамінальных падзей у жыцці чалавека. І, вядома ж, хочацца, каб дзень рэгістрацыі шлюбу быў асаблівым, святочным, рамантычным. Таму некаторыя маладажоны нават спецыяльна выбіраюць даты. Сёлета ў “люстраную” дату зарэгістравалі шлюб Міраслаў Шчур і Таццяна Радкевіч з Беразіно!

Сёлета была ўнікальная, “люстраная” дата — 12.02.2021. І ў аддзеле ЗАГС Бярэзінскага райвыканкама менавіта ў гэты дзень зарэгістравалі шлюб Міраслаў Шчур і Таццяна Радкевіч. — Сімвалічна і рамантычна заключыць шлюб напярэдадні Дня ўсіх закаханых, ды яшчэ і 12.02.2021! — дадаюць Міраслаў і Таццяна. – Калі вырашылі ажаніцца, то спецыяльна выбіралі незвычайную, запамінальную дату

-Да вяселля рыхтаваліся загадзя. І адзін з самых важных момантаў для нас быў менавіта выбар даты, — расказваюць Міраслаў і Таццяна. – Заўважылі, што сёлета “люстраная”, запамінальная дата – 12 лютага 2021 года. Ды яшчэ так супала, што падзея адбылася якраз напярэдадні Дня ўсіх закаханых.

Сама рэгістрацыя шлюбу праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы ў аддзеле Бярэзінскага ЗАГС. Таццяна – у белай, стыльнай сукенцы з шыкоўным букетам нявесты, Міраслаў — у белай кашулі з бабачкай, госці — самыя родныя і блізкія.

— Мне вельмі прыемна, што ў такую цудоўную дату вы вырашылі зарэгістраваць шлюб. Жадаю вам, дарагія маладыя, каб былі ўважлівымі да патрэб адзін аднаго, стараліся парадаваць сваю другую палову і саступалі адзін аднаму. Няхай шчасце і сямейны дабрабыт заўсёды будуць панаваць у вашым доме, — павіншавала маладых начальнік аддзела ЗАГС Наталля Белаус.

Аказваецца, у Міраслава і Таццяны даволі незвычайная гісторыя знаёмства. Яны абодва мясцовыя – з Беразіно. Але нягледзячы на тое, што жылі ў адным горадзе, не ведалі адзін аднаго і ні разу не сустракаліся. А пазнаёміліся ў Барысаве, а дакладней — у аўтобусе Барысаў-Беразіно. Тады, а гэта быў 2018 год, Таццяна вучылася ў Барысаўскім медкаледжы, а Міраслаў — у політэхнічным.

— Супадала, што мы на выхадныя ў Беразіно ездзілі ў адзін і той жа час, на адным аўтобусе, — расказвае Таццяна. – Заўважылі адзін аднаго, пагутарылі, даведаліся адзін пра аднаго. А затым аднойчы Міраслаў прапанаваў мне прагуляцца. Пасля той прагулкі зразумелі, што ў нас шмат агульнага, што нешта “прыцягвае” адзін да аднаго. Усё часцей праводзілі час разам, знаходзілі агульныя інтарэсы… Праз пэўны час зразумелі, што не можам уявіць жыцця адзін без аднаго. І вырашылі ажаніцца.

Да вяселля маладыя рыхтаваліся карпатліва. Прадумвалі ўсё да драбніц.

— Вяселле для нас – урачысты момант. І нам не хацелася забываць пра традыцыі: белая сукенка, букет нявесты, кольцы… Але “пышнае” вяселле з велізарнай колькасцю гасцей – гэта не пра нас! Хацелася, каб такі ўрачысты, асаблівы момант з намі раздзялілі толькі самыя блізкія і родныя. Мы абмеркавалі, якое вяселле хочам, сышліся на варыянце, што задавальняў абодвух.
Пастаянна раіліся адзін з адным, што падабаецца, як лепш зрабіць. Яшчэ напярэдадні Новага года выбралі заручальныя кольцы, вясельныя ўборы. Увогуле, было прыемна разам рыхтавацца.

Час падрыхтоўкі праляцеў хутка. І вось настаў той асаблівы, урачысты момант.

— Хваляваліся! Вельмі перажывалі, як усё пройдзе, — расказваюць маладыя. – Але перажыванні былі дарэмнымі. Вясёлыя, шчаслівыя, закаханыя, мы зарэгістравалі шлюб. Побач былі родныя, якія падтрымлівалі. Віншаванні, шчырыя ўсмешкі… Так, як мы і марылі, гэты асаблівы дзень запомнім на ўсё жыццё.

— Мне, сапраўды, пашчасціла сустрэць свайго суджанага, сваю другую палову! Міраслаў для мяне — надзейная апора і падтрымка ва ўсім, — дадае дзяўчына.

— І я ўдзячны лёсу, што сустрэў сваю Таццяну! – дадае Міраслаў.

Таццяна зараз працуе медыцынскай сястрой у радзільным аддзяленні Бярэзінскай ЦРБ, Міраслаў – у Мінску на “Інтэграле”.

— Так, пакуль, можна сказаць, жывём на два гарады, у Мінску і Беразіно, — расказвае Таццяна. – Я працую пасутачна, калі выпадаюць выхадныя – еду да Міраслава, а ён, калі не на працы, прыязджае ў Беразіно.

— Я разумею, што ў Таццяны складаная работа. Працаваць у медыцыне заўсёды было нялёгка, а зараз — падчас пандэміі — удвай
не. Таму імкнуся падтрымліваць каханую, падбадзёрваць, ствараць ёй цудоўны настрой, — дадае Міраслаў.

— Як любім праводзіць час разам? Падоўгу гуляем, размаўляем, дзелімся думкамі і падзеямі, строім планы на будучыню… – расказвае Таццяна. — Зараз шмат працы, вольнага часу мала. А раней любілі разам і спортам займацца. Хадзілі ў трэнажорную залу, а Міраслаў нават на аматарскім узроўні займаецца акрабатыкай.

Бачна, што Міраслаў і Таццяна кахаюць адзін аднаго, паважаюць і ва ўсім падтрымліваюць. Яны, сапраўды, як дзве паловы аднаго цэлага.

— Мы самыя шчаслівыя, бо ёсць адзін у аднаго. Жадаем кожнаму сустрэць сваё сапраўднае каханне! – дадаюць маладажон

Юлія Букель.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *