Жніво-2020 на Бярэзіншчыне

Па стане на 10 жніўня каласавыя культуры былі ўбраны з плошчы 12564 гектары, што склала 75 працэнтаў ад запланаванага. Пры гэтым намалочана 36292 тоны збожжа. А гэта амаль на сем тысяч тон больш, чым было атрымана летась. Такі паказчык абумоўлены больш важкай ураджайнасцю, якая зараз складае 28,9 цэнтнера з гектара супраць 20,9 мінулагодніх.
Найбольш урадлівыя палеткі маюць сельгасфіліял “Ома” – 38,3 цэнтнера з гектара, УП “АграМАЗ” – 37,9 і сельгасфіліял “Арэшкавічы” – 36,4 цэнтнера з гектара. Яшчэ ў трох сельгасвытворцаў – сельгасфіліяле “Здравушка-агра”, ААТ “Пагосцкі” і “Бярэзінскі райаграсэрвіс” – ураджайнасць перавысіла 30 цэнтнераў з гектара.
Па ўборачных плошчах бясспрэчным лідарам з’яўляецца ААТ “Пагосцкі”, якому неабходна ўбраць 2190 гектараў, амаль дзве тысячы гектараў яна складае ў ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, у ААТ “Багушэвічы” і УП “АграМАЗ” убраць належыць больш як па 1700 гектараў.
Самыя высокія тэмпы жніва з пачатку работ узялі аграрыі сельгасфіліяла “Ома”. Літаральна за адзін крок ад фінішу сёння знаходзяцца ААТ “Брадзец” і “Першамайскі”, дзе ўбрана адпаведна 98 і 93 працэнты плошчаў. Высокія тэмпы паказваюць таксама ААТ “Пагосцкі” і сельгасфіліял “Арэшкавічы”.
Жніво працягваецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *