Журналісты “Бярэзінскай панарамы” — у ліку лепшых

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Маладзечне ў Палацы культуры прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу “Жанчына года Міншчыны-2019”. Сярод узнагароджаных і журналісты “Бярэзінскай панарамы” – Мілана Трапянок і Юлія Букель.

Дыпломам у катэгорыі “Лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял” у намінацыі “Жанчына – ахоўніца сямейнага ачага” адзначана адказны сакратар газеты Юлія Букель

Беларускі саюз жанчын у дванаццаты раз узнагародзіў яркіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці на працягу 2019 года і з’яўляюцца актывісткамі жаночага руху. Па традыцыі жанчын года выбіралі ў пяці намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура».

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзілі і пераможцаў творчага конкурсу “Сучасніца Міншчыны”, які праводзіўся сярод журналістаў цэнтральнага рэгіёна

Узнагародзілі таксама пераможцаў абласнога конкурсу СМІ «Сучасніца Міншчыны». Як ні дзіўна, матэрыялы пра жанчын —
газетныя і часопісныя публікацыі, тэле- і радыёрэпартажы — найлепш удаюцца… самім жанчынам. Нават найлепшымі СМІ абласная арганізацыя БСЖ назвала рэдакцыі, якія ўзначальваюць — здагадацца няцяжка — таксама жанчыны. Гэта барысаўскае «Адзінства», стаўбцоўскі «Прамень» і Маладзечанскі тэлеканал «МКТВ». Прыемна, што Падзякай старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў адзначана загадчыца аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама” Мілана Трапянок. А Дыпломам у катэгорыі “Лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял” у намінацыі “Жанчына – ахоўніца сямейнага ачага” — адказны сакратар газеты Юлія Букель. Віншуем!

У холах Палаца культуры былі разгорнуты інтэрактыўныя пляцоўкі і выставы, прэзентацыя матэрыялаў удзельнікаў абласнога творчага тэматычнага конкурсу, майстар-класы, фотазоны, інсталяцыі і шмат іншага. А цудоўным дапаўненнем да ўрачыстасці сталі святочны канцэрт «Посвящение женщине» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага пад кіраўніцтвам маэстра Рыгора Сарокі і сустрэча «Дыялог пакаленняў».

Дарэчы, напярэдадні свята 23 лютага дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Бярэзінская панарама» і праграмы радыёвяшчання “Бярэзінскі час”» за ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцт-ва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне насельніцтва краіны была адзначана дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Фота з сайта Маладзечанскай газеты і з уласнага архіва.

Журналісты “Бярэзінскай панарамы” — у ліку лепшых: 1 комментарий

  • 13 марта 2020 в 22:47
    Permalink

    Молодец!!! Хорошая смена!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *