Журналісты «Бярэзінскай панарамы» даведаліся ў бярэзінцаў, ці любяць яны жартаваць?

Першага красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень смеху, Дзень жартаў. Думаю, паважаныя чытачы, што вы таксама любіце анекдоты, жарты. Бо, пагадзіцеся, іншы раз з дапамогай цудоўнага жарту з лёгкасцю можна выйсці з любой сітуацыі, нават самай складанай. Я люблю, сапраўды, жартаўлівыя анекдоты. Нядаўна прачытала і адразу ж запомніла, расказала нават сваім сяброўкам: “Цябе што-небудзь цікавіць, апроч грошай? Так. — Што? — Дзе яны!” Альбо яшчэ адзін з маіх любімых: “Чаго хоча жанчына? Усяго! І гэта, толькі па-першае”.
Думаю, у кожнага ёсць свой, асаблівы анекдот. Таму сёння мы і пацікавіліся ў жыхароў Бярэзіншчыны, ці любяць яны жартаваць, і папрасілі расказаць анекдот альбо жартаўлівую гісторыю!
Таццяна і Ігар ХАДАРОНКІ,
жыхары Беразіно:

— Так, мы любім жарты, жартаўлівыя гісторыі, анекдоты! Бывае, што іншы раз і жартуем адзін з аднаго. Цудоўны настрой, анекдоты, жарты робяць наша жыццё больш вясёлым. Які анекдот прыгадаць? З апошняга: самая каштоўная папера зараз — туалетная. Альбо — “Сёння паехаў за прадуктамі: рэальна ўсе паліцы — пустыя, малака няма, круп няма, нават туалетную паперу разабралі. У выніку ўчыніў скандал з менеджарам, ён выклікаў ахоўніка, мяне вывелі на вуліцу і сказалі, каб я ў мэблевы больш не прыходзіў”.

Вікторыя ЗУБАР, школьніца:

— Бясспрэчна, я люблю жартаваць. Вось нядаўна пачула смешны анекдот.
— Вучні, нагадайце, калі ласка, што мы праходзілі на папярэднім уроку рускай літаратуры, — гаворыць настаўніца.
— Ды “Героя” нашага часу “дабівалі”, — адказваюць вучні.
— І як, “дабілі?”- перапытвае настаўніца.
— Ага! – весела адказваюць вучні.
— Ну, тады сёння будуць “Мёртвыя душы”, — дадае настаўніца.

Ілья МІЛЮХІН, працуе ў Бярэзінскай ЦРБ:

— Вядома ж, я люблю анекдоты! Прыгадваецца адзін, які вось нядаўна прачытаў і запомніў.
— Калі вы ў апошні раз чыталі? І што гэта было?
— Інструкцыя да таблетак. Шмат літар, ёсць цікавыя рэчы. Сюжэт не тое, каб “зацягнуў”, але варыянтнасць канцовак уражвае.

Працяг чытайце ў газете № 25 за 1 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *