Жыхарка горада Беразіно адзначыла 95-гадовы юбілей

Днямі свой 95-гадовы юбілей адзначыла жыхарка горада Беразіно Анастасія Касаткіна.

Праўда, колькасць жыхароў Бярэзіншчыны яна папоўніла не так даўно — гады два таму назад. Жартуе: “Прыехала да сына і нявесткі з-за мяжы – з Расіі!”

Там, ва Удмуртыі, яна нарадзілася, жыла ў Пермскай вобласці, гадавала дзяцей. Адна, бо рана засталася без мужа. А дзяцей у Анастасіі Іванаўны пяцёра!

Працавала ў калгасе “Верный путь” спачатку паляводам, а пасля заканчэння курсаў рахункаводаў — бухгалтарам. У час вайны шчыравала на лесанарыхтоўках, на ваенным заводзе ў Іжэўску, дзе выраблялі дэталі так патрэбныя фронту.

 

Каб павіншаваць ветэрана тылу са значнай юбілейнай датай, да яе ў госці завіталі старшыня Бярэзінскага раённага савета ветэранаў Анатолій Зябко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка, cтаршыня раённай арганізацыі “Белая Русь”, дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Алена Жолудзева, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Бакун.
Віншуем шчыра!

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *