Змены ў Бярэзінскім раённым савеце ветэранаў

Днямі адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў, на якім абмеркавалі актуальныя пытанні. Адно з самых значных: хто будзе выконваць абавязкі старшыні савета.

Падчас пасяджэння прэзідыума раённага савета ветэранаў аднагалосна было вырашана ўскласці абавязкі старшыні на сакратара савета – Людмілу Анікевіч

Былы старшыня Мікалай Абазовік напісаў заяву аб вызваленні ад пасады па стане здароўя. Таму на пасяджэнні абмеркавалі, хто будзе выконваць яго абавязкі. Аднагалосна падтрымалі рашэнне аб прызначэнні на пасаду выконваючай абавязкі сакратара раённага савета ветэранаў Людмілу Анікевіч.

Як зазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская, не пазней за 20 сакавіка пройдзе справаздачна-выбарчы сход, дзе падвядуць вынікі работы, акрэсляць планы і выберуць новага старшыню раённага савета ветэранаў.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *