Знайшоў прызванне на роднай зямлі

У працоўнай кніжцы Уладзіміра Лепяшко з ААТ “Багушэвічы” толькі адзін запіс — аб прыёме на работу ў роднае сельгаспрадпрыемства. Так, і нарадзіўся ён тут, у Багушэвічах, і сваё прызванне знайшоў на сваёй малой радзіме.

Яго юркі МТЗ-1221 заўсёды запатрабаваны. То з прычэпам, то з навясным агрэгатам адпраўляецца механізатар у чарговы рэйс. Зараз, напрыклад, ён заняты на сяўбе траў. Акрамя таго, займаецца і ўнясеннем арганікі, і нарыхтоўкай кармоў, і з касілкай упраўляецца таксама. А свой лёс з сельскай гаспадаркай механізатар звязаў свядома, бо лічыць гэтую справу і пачэснай, і ганаровай. Да таго ж, прыносіць яна яму не толькі задавальненне, а і павагу, і аўтарытэт сярод вяскоўцаў.

Невыпадкова, што менавіта яго прапанавала адміністрацыя роднай гаспадаркі ў якасці аднаго з лепшых сваіх працаўнікоў прадстаўляць сельгас-прадпрыемства на раённым свяце працы і быць занесеным на раённую Дошку гонару.

Анатоль Палынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *