Зваротная сувязь. “Адкрыты дыялог” з моладдзю

Маладыя людзі Бярэзіншчыны маглі агучыць хвалюючыя пытанні, параіцца, расказаць пра “набалелае” падчас раённага этапу рэспубліканскага мерапрыемства “Адкрыты дыялог”. Давалі кампетэнтныя адказы спікеры — намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, першы сакратар РК ГА БРСМ Кацярына Вяргейчык, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Марына Фомчанкава.

Моладзь цікавіла, ці плануецца будоўля шматпавярховых дамоў у Беразіно і  забеспячэнне маладых спецыялістаў жыллём.

— Сёлета ўзводзіцца шматкватэрны дом для шматдзетных сем’яў па вуліцы Марыі Рамановіч. Запланавана таксама будаўніцтва яшчэ аднаго дома па вуліцы Кастрычніцкай горада, вядуцца праектныя работы па закладцы дома па вуліцы Красіна з улікам далейшага забеспячэння жыллём грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку арэндным жыллём з мэтай замацавання маладых спецыялістаў, — адказаў Уладзімір Міхайлавіч.

— А ці будзе ў гэтым годзе турыстычны злёт? – пацікавіўся Сяргей Сямашка.

— Абласны турзлёт «Васільковы вянок» будзе праходзіць 21-22 жніўня ў Вілейскім раёне. Да ўдзелу запрашаецца моладзь Бярэзіншчыны. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефоне – 5-51-43, — адказала Кацярына Вяргейчык.

Былі пытанні і наконт адкрыцця, развіцця ўласнага бізнесу.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *