Зваротная сувязь. Што цікавіць бярэзінцаў?

У Бярэзінскім раёне прайшлі сустрэчы прадстаўнікоў улады з працоўнымі калектывамі, моладдзю, актывістамі прафсаюзнага руху. 

Падчас мерапрыемстваў, якія праходзілі ў фармаце дыялогу, можна было задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Сустрэчы ў працоўных калектывах

Старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Бабічаў выязджае ў працоўныя калектывы. Да прыкладу, нядаўна пабываў у ДБУ №31 ААТ “ДБТ №5”. Начальнік Уладзімір Колесень пазнаёміў Аляксандра Мікалаевіча з дзейнасцю прадпрыемства, расказаў аб аб’ектах, дзе зараз працуюць работнікі. Пагаварылі і пра перспектывы развіцця.  У сустрэчы ўдзельнічаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Бабура.

Прафсаюзныя лідары – надзейная падтрымка работнікаў

Беларусь – сацыяльна-арыентаваная краіна. Галоўная каштоўнасць – людзі. У розных складаных сітуацыях на дапамогу працаўнікам прыходзяць прафсаюзы. Яны абараняюць правы і інтарэсы работнікаў, аказваюць матэрыяльную дапамогу, віншуюць са святамі, арганізоўваюць і самі ўдзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах. Падчас сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Навіцкім,  старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Токан прафсаюзных лідараў цікавілі жыллёвыя пытанні, магчымасць атрымання прававой дапамогі.

— Штомесяц у раённым аб’яднанні прафсаюзаў, арганізацыях і ўстановах раёна праводзіць бясплатна прыём прававы інспектар, — нагадаў  Уладзімір Навіцкі.

Юлія БУКЕЛЬ

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *