1 верасня — Дзень ведаў. Са святам!

Паважаныя педагогі, бацькі, дарагія школьнікі, навучэнцы, студэнты!

Калі лета змяняецца восенню, усе мы святкуем цудоўнае свята — Дзень ведаў. Яшчэ са школы ўсе мы прывыклі, што гэта асаблівы дзень. І нават цяпер ужо дарослымі ўсё роўна адзначаем яго як адзін з самых галоўных свят у годзе.
У любыя часы добрая адукацыя была адметнай рысай інтэлігентнага чалавека. Раней за магчымасць дакрануцца да тых ці іншых ведаў трэба было яшчэ пазмагацца, а сёння назапашаны стагоддзямі вопыт даступны кожнаму, досыць толькі захацець. Дык няхай Дзень ведаў адзначаецца цяперашняй моладдзю не толькі як даніна пераменлівай модзе, але і як свята, якое азначае магчымасць кожнага на развіццю інтэлекту і асобы.
У гэты святочны дзень выказваем падзяку настаўнікам і выкладчыкам. Ваш прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства, чуласць, душэўная цеплыня і любоў да дзяцей вызначаюць поспех у вельмі складанай справе фарміравання грамадзяніна моцнай, квітнеючай і незалежнай Беларусі.
Дарагія школьнікі, навучэнцы і студэнты, няхай 1 верасня прынясе вам новыя надзеі і мары, дапаможа атрымаць новыя веды і паспяхова правесці яшчэ адзін навучальны год. Няхай гукі школьных званочкаў натхняюць вас на новыя здзяйсненні.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

П.А. Атрошчанка,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *