12 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Дарагія браты і сёстры!

Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс! Зноў надышоў час, калі мы вітаем адзін аднаго гэтымі словамі, надаючы ім сэнс прысутнасці Божага Сына сярод нас. І сёння, як ніколі, нам патрэбна ўсведамленне гэтай праўды, бо свет патрабуе ад людзей узаемнага прабачэння, згоды, адказнай любові. А гэта і ёсць дары, з якімі прыходзіць Уваскрэслы Хрыстос.
У дзень Светлага Уваскрэсення хачу пажадаць, каб кожны мог сапраўды перажыць сустрэчу са Збаўцам. Паспрабаваў за прыгожымі абрадамі і сімваламі, што спадарожнічаюць святу, адчуць прысутнасць Божай любові, здольнай напоўніць нашы сэрцы даб-ром. Шчыра жадаю ўсім блаславення Хрыстова, здароўя, радасці і спакою! Са святам!

 

Кс. Андрэй Фёдараў, пробашч бярэзінскай парафіі Маці Божай Міласэрнай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *