17 красавіка на Бярэзіншчыне праходзяць рэспубліканскі і раённы суботнікі

Сёння, 17 красавіка, на Бярэзіншчыне праходзяць рэспубліканскі і раённы суботнікі.

Мерапрыемствы прымеркаваны да Года народнага яднання, а таксама 76-гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, незалежна ад форм уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя добраахвотнікі з ліку бярэзінцаў могуць падтрымаць ініцыятыву на карысць малой радзімы. Ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан вуліц, сквераў, зон масавага адпачынку, вытворчых і дваровых тэрыторый, месцаў пахавання воінаў.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, у добраахвотным парадку пералічваюцца на спецыяльны рахунак райвыканкама (ВY38АКВВ36410602004256200000 в ОАО «Беларусбанк», БИК АКВВВY2X УНП 600041227).
Выкарыстаны яны будуць на добраўпарадкаванне горада і населеных пунктаў раёна, воінскіх пахаванняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *