22 июня ровно в четыре часа…

22 чэрвеня сумная дата на календары кожнага беларуса. 80 гадоў таму ў гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая забрала і знявечыла жыцці мільёнам людзей.

З нагоды ў нашым раёне запланаваны некалькі мерапрыемстваў.
Так, 22 чэрвеня каля помніка ў памяць аб савецкіх воінах, загінуўшых летам 1941 года ў раёне торфабрыкетнага завода і месцы перазахавання трох салдат у 11 гадзін 30 хвілін пройдзе мітынг, а ў 12 гадзін адбудзецца Усебеларуская хвіліна маўчання.

У гэты ж дзень у 18 гадзін вечара на сцэне раённага цэнтра культуры пройдзе канцэрт – рэтраспекцыя “Заўтра была вайна…” У тэатральным прадстаўленні задзейнічаны самадзейныя калектывы вядучай установы культуры раёна.

Ды і ў шэрагу бібліятэк з гэтай нагоды наладжаны спецыяльная тэматычныя выставы. Адна з іх размешчана ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і носіць назву “Памяць зямлі беларускай”. Яна складаецца з матэрыялаў пра той няпросты ваенны час і подзвігі салдат, якія першымі прынялі на сябе ўдар лютага ворага.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алнеы ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *