26 красавіка — Дзень Чарнобыльскай трагедыі

 

26 красавіка 1986 года ўвайшоў у гісторыю чалавецтва, як чорная дата, калі адбылася адна з буйнейшых тэхнагенных катастроф. На чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС здарылася аварыя, у выніку якой у атмасферу трапіў вялізны аб’ём радыёактыўных сродкаў. Выбух забраў жыцці 31 чалавека, некалькі дзясяткаў квадратных кіламетраў тэрыторыі вакол Прыпяці былі забруджаны, апраменьванню падвергнуліся каля 8 мільёнаў жыхароў, сярод якіх і ліквідатары наступстваў аварыі.
Імя аднаго з іх – Васіля Ігнаценкі – увекавечана ў назве адной з вуліц нашага горада.

Менавіта тут, ля памятнай дошкі на вуліцы Васіля Ігнаценкі штогод збіраюцца бярэзінцы, каб ушанаваць памяць аб мужным пажарным і яго саслужыўцах, якія аддалі свае жыцці, прайшоўшы праз смяротнае ядзернае пекла.

Так, у пятніцу, 26 красавіка, на мітынгу, прысвечаным чарговай (33-яй) гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі, перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Пятровіч Яроцкі.

Да памятнай Дошкі Васіля Ігнаценкі традыцыйна былі ўскладзены кветкі і памятныя вянкі.

 

Алена ГРОМАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *