28 красавіка — Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

Сардэчна віншуем праваслаўных хрысціян са святам Вялікадня!

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне з’яўляецца сімвалам вечнасці жыцця, перамогі дабра і справядлівасці.
Гэтае вясновае свята ўсяляе ў сэрцы людзей цёплыя пачуцці дружбы, міласэрнасці і любові.
Хай гэты дзень кожны з нас сустрэне з чыстым сэрцам і добрымі думкамі. Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не згасае ў нашых душах, надае сілы для новых працоўных здзяйсненняў, сцвярджэння ідэалаў справядлівасці.
Шчыра жадаем усім здароўя, радасці, шчасця і працвітання.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *