4 кастрычніка – Дзень настаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы адукацыі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка, які мы традыцыйна адзначаем у першую нядзелю кастрычніка!
Ва ўсе часы прафесія настаўніка — адна з самых адказных і ганаровых у нашай краіне. Здаўна да вас прыходзяць па веды, дапамогу і параду.
Сёння педагогі Бярэзіншчыны паспяхова асвойваюць новыя навучальныя праграмы, самыя сучасныя метады работы, рэалізуюць перспектыўныя навуковыя праекты, выклікаючы заслужаныя павагу і гонар ва ўсіх бярэзінцаў.
Дзякуючы вам, дарагія настаўнікі, падрастае новае пакаленне актыўных, творчых, амбіцыйных рабят. Іх поспехі на алімпіядах і конкурсах — ваша заслуга і ваш уклад у будучыню Бярэзінскага краю і ўсёй краіны.
Паважаныя ветэраны педагагічнай працы! Лепшыя гады свайго жыцця вы аддалі высакароднай справе навучання і выхавання дзяцей, падрыхтавалі дастойную змену — маладых прафесіяналаў.
Ад усяго сэрца мы гаворым усім вам словы ўдзячнасці за адданасць прафесіі, неабыякавасць, мудрасць, гатоўнасць адкрыць дзверы школы і свае сэрцы для кожнага дзіцяці. Ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, моцнага здароўя і творчых поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *