5 чэрвеня — Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

 

Сёння праблемы экалогіі стаяць у шэрагу самых важных, вызначаючы ўзровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі. Захаваць родную прыроду, зберагчы чыстае паветра і карысныя выкапні для наступных пакаленняў — наша агульная мэта. Вырашэнне экалагічных праблем павінна стаць найважнейшай задачай для ўсіх жыхароў Бярэзінскага раёна. Толькі сумеснымі намаганнямі, а таксама пры адказным стаўленні да навакольнага асяроддзя можна захаваць прыроду і перадаць яе багацці і прыгажосць наступным пакаленням.

Пытанні экалогіі важныя яшчэ і таму, што экалагічная сітуацыя аказвае вялікі ўплыў на здароўе чалавека. Таму для захавання здароўя нацыі неабходна берагчы прыроду і клапаціцца аб навакольным свеце.

Сёння кожны задумваецца над тым, якую шкоду чалавецтва наносіць прыродзе, і як кожны можа ёй дапамагчы: ці не выкінуць адпрацаваную батарэйку ў скрыню, адвезці згарэлую люмінесцэнтную лямпу на перапрацоўку або проста выключыць святло.

У гэты дзень хочацца ад усёй душы павіншаваць усіх эколагаў са святам, бо менавіта яны спрабуюць захаваць свет такім, які ён ёсць сёння, для нашых дзяцей. Дык няхай жа вам спадарожнічаюць удача і разуменне ў справах, а чалавецтва накіруе свае сілы не на распрацоўку чарговай зброі, а на захаванне планеты. Дзякуючы суладнай працы і рашучым дзеянням спецыялістам — эколагаў і грамадскасці, год ад года паляпшаецца навакольнае асяроддзе, скарачаюцца выкіды забруджаных рэчываў у атмасферу і водныя аб’екты, аднаўляюцца гектары пашкоджаных зямель.

 

 

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *