Лідары жніва Бярэзіншчыны

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу на 5 жніўня ў раёне ўбрана 1202 гектары ка ласавых, або 70,5% да плана. Намалочана 25282 тоны збожжа. Па тэмпах уборкі лідзіруюць ААТ “Брадзец”, філіялы “Ома” і “Арэшкавічы”. Самай высокай ураджайнасці на гэтую дату дасягнуў філіял “Арэшкавічы” – 32 цэнтнеры з гектара. Другое і трэцяе месцы займаюць сельгасфіліял “АграМАЗ” і ААТ “Пагосцкі”, дзе атрымана адпаведна па 25 і 24,6 цэнтнера з гектара. У цэлым па раёне збожжавыя культуры далі ўраджайнасць 21 цэнтнер з гектара.
СЯРОД КАМБАЙНЕРАЎ

Першае месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Юрыя Канстанцінавіча Гомана і Міхаіла Мікалаевіча Салаўя, які на камбайне КЗС-1218 убраў 713,7 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 1235,7 тоны зерня.
Другое месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Міхаіла Рыгоравіча Собаля і Віктара Данілавіча Дзюка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 450,5 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 875,5 тоны зерня.
Трэцяе месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Андрэя Васільевіча Жукоўскага і Васіля Андрэевіча Жукоўскага, які на камбайне КЗС-1218 убраў 310,1 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 858 тон зерня.

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ

Першае месца заняў вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Валер’евіч Маркоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-65101 перавёз, з улікам рапсу, 1449,3 тоны зерня.
Другое месца заняў вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Мікалаевіч Салавей, які на аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз, з улікам рапсу, 1304,2 тоны.
Трэцяе месца заняў вадзіцель сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Аляксандр Віктаравіч Жукоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз, з улікам рапсу, 1162,9 тоны зерня.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАЎ

Першае месца занялі машыністы ЗСК-40Ш ААТ “Брадзец” Аляксей Уладзі-міравіч Юнец і Уладзімір Мікалаевіч Казюка, якія высушылі з пачатку ўборкі 1673 тоны зерня.
Другое месца заняў аператар ЗСК-15 ААТ “Першамайскі” Рыгор Леанідавіч Жаўняровіч, які высушыў з пачатку ўборкі 897 тон зерня.
Трэцяе месца занялі аператары ЗСК-40 ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Дзмітрый Сяргеевіч Халецкі, Сяргей Іванавіч Чаган, Дзяніс Генадзьевіч Навумаў і Аляксей Іванавіч Калбаска, якія высушылі з пачатку ўборкі 840 тон зерня.

МАЛАДЗЁЖНАЕ СПАБОРНІЦТВА

ўзначальвае камбайнавы экіпаж з ААТ “Брадзец” у складзе Генадзя Генадзьевіча Целюка і Уладзіслава Уладзіміравіча Корыка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 278,6 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 572,7 тоны зерня; сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня лідзіруе Уладзімір Уладзіміравіч Цішкевіч з фі-ліяла “Здравушка-агра”, які на аўтамабілі МАЗ-555605 перавёз, з улікам рапсу, 1000,6 тоны зерня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *