Прафсаюзы павіншавалі ўдзельнікаў уборачнай кампаніі Бярэзіншчыны

Жніво – гэта час, які правярае на мужнасць і вытрымку не толькі камбайнераў і вадзіцеляў, занятых адвозкай збажыны, аператараў зернесушыльных агрэгатаў, на якіх яна дапрацоўваецца, але і экзамен для спецыялістаў раслінаводчай галіны і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Вялікая колькасць і іншых людзей задзейнічана ў гэтай галоўнай кампаніі года, прозвішчы якіх не называюцца ў ліку лідараў або пераможцаў уборачнай. Тым не менш, без іх працы, дапамогі і арганізатарскіх здольнасцей таксама не абысціся.
Менавіта да іх, “байцоў нябачнага фронту”, і адправіліся мы разам са старшынёй Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Уладзімірам Мікалаевічам Філімонавым, старшынёй раённага аб’яднан- ня прафсаюзаў Аленай Міхайлаўнай Токан і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Марынай Аляксандраўнай Каўзуновіч, каб выказаць шчырыя словы ўдзячнасці за працу і ўручыць каштоўныя падарункі. У гэты дзень пабывалі ў трох сельгаспрадпрыемствах раёна – адкрытых акцыянерных таварыствах “Уша”, “Першамайскі” і сельгасфіліяле “Здравушка-агра”.

Поўную версію чытайце ў нумары 61 газеты ад 17 жніўня.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *