У Бярэзінскім раённым цэнтры культуры працуе грамадская прыёмная

У раённым цэнтры культуры па серадах і суботах працягвае працаваць грамадская прыёмная. Тут прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ўстаноў раёна чакаюць пытанні і прапановы бярэзінцаў. З чым жа канкрэтна апошнія ідуць да прадстаўнікоў улады, высвятляў наш карэспандэнт.

У грамадскай прыёмнай на мінулым тыдні працавалі галоўны бухгалтар Бярэзінскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святла-на Аўтухова і начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Аскірка

— Мяне непакоіць, калі будзе адрамантавана дарога па вуліцы Ульянава горада, — звярнулася ў грамадскую прыёмную Анжэла Стаселька. — Асабліва каля кафэ «Стары Бераг»: столькі выбоін, што ні праехаць на машыне, ні прайсці.

— А мяне турбуе стан аконных рам у пад’ездах дома па вуліцы Марыі Рамановіч, 5 горада, — заўважыла Фаіна Губанава. — Яны старыя і псуюць выгляд дома.

Адказы на гэтыя пытанні ведае начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва–камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Лешкевіч:

— Ні сёлета, ні ў будучым годзе рамонт дарогі на ўчастку па вуліцы Ульянава горада, што каля кафэ «Стары Бераг», не плануецца, але магчыма, будуць праведзены ямачны рамонт альбо грэйдзіраванне. Няма асаблівых пытанняў і з тым, каб наладзіць рамонт вокнаў у пад’ездзе. Прапаноўваецца ён у рамках бягучага рамонту сіламі і за кошт камунальнікаў.

Былі ў ходзе работы грамадскай прыёмнай выказаны бярэзінцамі і прапановы. Так, Іна Юшкевіч жадае вярнуць на былое месца, каля кінатэатра «Юбілейны», паштовы кіёск, а Алег Купіч выступае за тое, каб служба «адно акно» працавала яшчэ і ў выхадныя дні.

— На жаль, не ўсе прапановы ўдаецца задаволіць, — зазначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Аскірка, якая дзяжурыла ў мінулую сераду ў грамадскай прыёмнай. — Так, прыём грамадзян службай «адно акно» па суботах і нядзелях праводзіцца пры неабходнасці з улікам колькасці і спецыфікі зваротаў за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур. Ды і ў будныя дні прыём вядзецца з 8 гадзін раніцы і не больш, чым да 20 гадзін вечара. Таму магчымасць звярнуцца з пытаннямі ў бярэзінцаў ёсць, значыць і асаблівай неабходнасці сёння змяняць рэжым работы няма.

Таксама ў ходзе работы грамадскай прыёмнай гучала пытанне наконт блытаніны ў нумарацыі дамоў па гарадскіх вуліцах у мікрараёне «поля цудаў». Яно патрабуе пэўнага разбіральніцтва і прыняцця важных рашэнняў.

У тэму

Графік работы службы «адно акно» Бярэзінскага райвыканкама: панядзелак,
чацвер, пятніца — з 8.00 да
17.00, серада — з 8.00 да 20.00, кожная першая субота месяца – з 9.00 да 13.00 гадзін.

 

У Бярэзінскім раённым цэнтры культуры працуе грамадская прыёмная

па актуальных пытаннях развіцця краіны і раёна (г. Беразіно, вул. Кастрычніцкая, д. 23, тэл. 62-052). Рэжым работы: серада – 14.00-17.00, субота – 10.00-13.00.

 

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *