У Бярэзінскім раёне працуе грамадская прыёмная

Ужо некалькі месяцаў у Бярэзінскім раёне ў сераду (з 14.00 да 17.00) і суботу (з 10.00 да 13.00) у раённым цэнтры культуры працуе грамадская прыёмная. Бярэзінцы звяртаюцца з рознымі пытаннямі.

— У мінулую суботу адказвалі на пытанні бярэзінцаў у грамадскай прыёмнай начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, дэпутат раённага Савета па Школьнай выбарчай акрузе Алеся Цітова і старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач

У мінулую суботу прыём вялі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, дэпутат раённага Савета па Школьнай выбарчай акрузе Алеся Цітова і старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач.

Адной з першых завітала жыхарка з Гурэшчыны.

— Я спецыяльна прыехала ў Беразіно, каб звярнуцца ў грамадскую прыёмную, — патлумачыла яна. – Пражываю ў Гурэшчыне. Справа ў тым, што падчас снегападу дарогі ў нашай вёсцы пазамятала снегам. Цэнтральную — расчысцілі, а вось невялікі завулачак каля майго дома так і застаўся заснежаным (а гэта ўсяго метраў 200). Складана выбрацца з хаты, не ведаю, як, калі што, зможа пад’ехаць “хуткая дапамога”. Як быць? Дапамажыце!

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, з якім аператыўна звязаліся па тэлефоне, патлумачыў, што праблема ў бліжэйшы час будзе вырашана. Пытанне знаходзіцца на кантролі.

Звярнулася ў прыёмную і яшчэ адна жанчына:

— Хутка мая дачка плануе пераехаць у Беразіно. У яе двое маленькіх дзетак трох і пяці гадоў, як іх уладкаваць у садок? Аднаму з унукаў патрэбна наведваць садок санаторнага тыпу. Ці ёсць у вас такі дзіцячы садок? Як у яго трапіць?

— Неабходна ўлічваць, што ў санаторны дзіцячы садок можам прыняць дзіця толькі па медыцынскім заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі. У Беразіно ёсць дашкольная ўстанова адукацыі санаторнага тыпу — дзіцячы садок нумар адзін. Зараз яго наведвае 35 дзетак. Як запісацца? Вашай дачцэ неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” (размяшчаецца ў райвыканкаме на першым паверсе), напісаць заяву, што хоча ўладкаваць дзіця ў садок. Там яна атрымае накіраванне, з якім неабходна звярнуцца да загадчыцы дашкольнай установы. Памятайце, што першы перыяд у садку – адаптацыйны. Дзіця наведвае ўстанову толькі палову дня.

Увогуле ж, хочацца адзначыць, што ў раёне няма ніякіх праблем з уладкаваннем дзетак у дашкольныя ўстановы. Таму і другога Вашага ўнука з радасцю прымем у садок, — патлумачыла А. Цітова.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *