Абваліўся мост – аб’езд зойме час

19 мая каля 15 гадзін на 21 кіламетры аўтадарогі Р67 “Барысаў-Беразіно-Бабруйск” каля вёскі Сяменькавічы Барысаўскага раёна абваліўся мост цераз раку Рэва.

Па словах сведкаў здарэння, пашкодзіўся не толькі мост, але і грузавы аўтамабіль, які застаўся без задніх мастоў. На шчасце, вадзіцель не пацярпеў.

Аператыўна на дадзеным участку дарогі быў заблакіраваны рух і выстаўлены пасты ДАІ.

Зараз гэты ўчастак можна аб’ехаць па гравійнай дарозе цераз вёскі Палялюм, Забашэвічы і Персцень. А грузавы транспарт накіроўваецца цераз аўтадарогі М-1 “Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі” і М-4 “Мінск-Магілёў”.

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да дадзенай сітуацыі і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Пры падрыхтаваўцы матэрыяла, стала вядома, што на працягу двух тыдняў будзе ўзведзена часовае збудаванне на месцы разбуранага моста.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *