А ў каго самая прыгожая ёлка, калядны вяночак? Фотаконкурс ад рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама”

Калектыў рэдакцыі “Бярэзінская панарама” аб’яўляе фотаконкурс на лепшае ўпрыгожванне ёлкі, каляднага вяночка, упрыгожаных дамоў.

Умовы: паважаныя чытачы, дасылайце нам, калі ласка, здымкі вашых крэатыўных ёлак альбо калядных вяночкаў.

Тэрмін: з 15 снежня па 5 студзеня.

Вынікі фотаконкурсу падвядзём напярэдадні старога Новага года. Пераможцаў выбераце вы самі: на сайце газеты і ў сацыяльных сетках з 6 па 13 студзеня будзе наладжана анлайн-галасаванне!

Пераможцаў, а іх будзе тры — першае, другое, трэцяе месцы — чакаюць падарункі ад спонсараў і сувенірная прадукцыя.

Абавязковая ўмова: каб прыняць удзел у фотаконкурсе, неабходна быць падпісчыкам газеты!

Работы на конкурс дасылайце нам
па электроннай пошце — b-panoram2004@yandex.by, у сацыяльных сетках альбо прыносьце ў рэдакцыю (пошта, 2 паверх).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *