А ў вас ёсць сямейныя традыцыі?

Упэўнена, у кожнай сям’і існуюць свае традыцыі. Яны, як правіла, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і аб’ядноўваюць членаў сям’і, робячы жыццё больш радасным і цікавым. Магчыма, нехта скажа: “Навошта нам яны — традыцыі?”. Мне здаецца, вельмі патрэбны, бо згуртоўваюць сям’ю, робяць яе сапраўднай крэпасцю, дзе кожны адчувае сябе ўпэўнена і абаронена. У кожнага традыцыі розныя — сумесныя чаяпіцці, чытанне кніг, заняткі спортам, паходы на прыроду, іншае баўленне вольнага часу разам…
А ці ёсць сямейныя традыцыі ў бярэзінцаў? Якія? З гэтымі пытаннямі мы і звярнуліся да прахожых.Кацярына ІГНАТОВІЧ, працуе ў Бярэзінскім сельскім Савеце:

— Так, у нас ёсць сямейныя традыцыі. Мы за здаровы лад жыцця! Муж, я і дачушка ходзім разам у басейн. Гэта і весела, і для здароўя карысна, а самае галоўнае, што разам, сям’ёй праводзім час. Яшчэ любім выбірацца разам на дачу – смажыць шашлыкі, гуляць на свежым паветры, вядома ж, даводзіцца разам і папрацаваць на прысядзібным участку.

Працяг чытайце ў нумары 88 газеты за 23 лістапада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *