А ты носіш майку з вышыванкай? Адказ шукала моладзь Бярэзіншчыны

 

У нашы дні адзенне з традыцыйнай вышыўкай не толькі не страціла сваёй актуальнасці, а стала па-сапраўднаму модным і ўсё больш папулярным у беларусаў. Апранаючы яго ў паўсядзённым жыцці, мы дэманструем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць нашага народа.

У рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Беларусь – крынiца натхнення» ў Беразіно на гарадскім свяце моладзі раённы камітэт ГА “БРСМ” стварыў інтэрактыўную пляцоўку, прысвечаную Дню вышыванкі, дзе жадаючыя змаглі паказаць свае веды беларускага арнаменту: знайсці і супаставіць выяву і сэнс альбо дапоўніць і дамаляваць яго часткі. Самыя актыўныя і дасведчаныя атрымалі тэматычныя сувеніры ад саюза моладзі.

Традыцыйнай у рамках праекта стала і акцыя “Падары немаўляці вышыванку”, якая таксама праводзіцца напярэдадні Дня Незалежнасці. Гэты год не стаў выключэннем: 2 ліпеня супрацоўнікі раённага камітэта БРСМ завіталі ў радзільнае аддзяленне Бярэзінскай райбальніцы з падарункамі.

Яны павіншавалі матуль з галоўнай падзеяй у іх жыцці — нараджэннем немаўлятак, і кожнай з матуль уручылі дзіцячыя майкі-аберагальнікі з нацыянальным каларытам.

 НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *