Аб чым ішла гутарка на чарговым пасяджэнні райвыканкама

 

Прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Навіцкім. Галоўная тэма для абмеркавання – вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Бярэзінскага раёна за першы квартал бягучага года і выкананне бюджэту.

Заробак і паступленні ў даход

З дакладам па першай тэме выступіў намеснік старшыні райвыканама Павел Сугака.

Як заўважыў Павел Мі-хайлавіч, з даведзеных Мінскім абласным выканаўчым камі-

тэтам шасці прагнозных паказ-чыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за першы квартал выкананы два: намінальнае на-лічэнне сярэднямесячнай зарплаты і сукупным паступленні даходаў у бюджэт раёна. Па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі дасягнуты паказчыкі мінулага года.

Так за студзень-сакавік  выпушчана прамысловай прадукцыі на 1,9 млн. рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ра-ботнікаў арганізацый раёна за студзень-сакавік 2021 года — 979,1 рублёў (тэмп росту — 116,5%), у тым ліку за сакавік — 1007,6 рублёў (тэмп росту 114,1%).

Сукупныя паступленні да-ходаў у бюджэт раёна склалі 1402 тыс. рублёў або 117,0% да ўзроўню 2020 года. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі па выніках працы за 1 квартал склала 15,1 млн. рублёў, або 101,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2020 года.

Жыллё

За справаздачны перыяд уве-дзена ў эксплуатацыю 2323 квадратных метры жылля (22,3% ад гадавога задання), у тым ліку 845 квадратных метраў для грамадзян, якія стаялі на ўліку, як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. За гэты час жыллём былі забяспечаны 4 шматдзетныя сям’і. 1 – пабудавала дом, 3 – набылі жыллё.

Прадпрымальніцтва

На 1 красавіка ў Бярэзінскім раё-не зарэгістравана 729 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку 588 індывідуальных прадпрымальнікаў, 141 юрыдычная асоба.

Працаўладкаванне

За першы квартал працаў-ладкавана 43 чалавекі на працоўныя месцы на новых прадпрыемствах (параўнайце – у мінулым годзе за такі ж перыяд быў працаўладкаваны толькі адзін чалавек). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў цэлым па раёне складае 0,1%.

— У бягучым квартале, як і раней, развіццё эканомікі раёна будзе звязана з забеспячэннем сацыяльнай стабільнасці і росту даходаў насельніцва, — падвёў вынікі свайго выступлення Павел Сугака.

Бюджэт

Аб выкананні бюджэту за 1 квартал паведаміў прысут-ным начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Рыгор Зяневіч:

— Як заўсёды, захавана сацыяльная накіраванасць бюджэту: выплата зарплаты, фінансаванне жыллёва-камунальных паслуг, будаўніцтва жылля, добраўпарадкаванне і гэтак далей. Трэба адзначыць, што шмат сродкаў бюджэту пайшло на стымулюючыя выплаты медработнікам за працу падчас пандэміі.

Развіццё раёна – залежыць ад кожнага

Падводзячы вынікі пасяджэння,

Уладзімір Навіцкі заўважыў, што асноўнымі нашымі кры-ніцамі з’яўляюцца сельска-

гаспадарчая вытворчасць, бу-

даўніцтва і гандаль. Толькі тады, калі мы будзем будавацца і развівацца, інвесціраваць сродкі ў развіццё эканомікі і стварэнне новых вытворчасцей, можна гаварыць аб паспяховым развіцці нашага раёна. А дасягненне росту заработнай платы і дабрабыту нашых грамадзян — асноўны аспект сацыяльнай накіраванасці нашай работы. Прынцып дзейнасці кожнага кіраўніка, работніка павінен быць такім: бачым задачу, бяромся за яе і ажыц-цяўляем намечанае. Паспяховае развіццё нашага раёна, як заўсёды, залежыць ад кожнага з нас!

Юлія БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *