Аб чым марыць сельскі настаўнік фізкультуры, ці дзе шукаць будучых Домрачавых?

У суботу мы планавалі сустрэцца ў фізкультурна–аздараўленчым цэнтры “Лазурный” з вучаніцай ДУА “Капланецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа” Настассяй Слабко. Яна сёлета ўдзельнічала ў фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак у натоўпе капланецкіх вучняў на раённых спаборніцтвах па мнагабор’і “Здароўе” дзяўчынкі не аказалася.
— Ды не шукайце, няма яе тут, — адказаў нам настаўнік фізічнай культуры і спорту Капланецкай СШ Мікалай Самец. — Яна не прайшла школьны адбор на гэтыя спаборніцтвы.
— Чаму? — не супакойвалася я. – Няўжо дзяўчына менш чым за год страціла фізічную форму і апусціла рукі ў роспачы ад першай няўдачы?
— Ды не! – растлумачыў сітуацыю педагог. – Патрэбныя якасці для хуткага катання на лыжах і трапнай стральбы Настасся не згубіла, але іх аказалася недастаткова, каб выступаць на раённых спаборніцтвах па мнагабор’і. Тут, як і ў нашай школе, канкурэнцыя сярод спартсменаў вялікая.

Мікалай Самец верыць у магутны спартыўны патэнцыял сваіх вучняў і рыхтуе іх да будучых перамог

Пачуць такое ад вясковага настаўніка фізічнай культуры было крыху дзіўна, але не паверыць яму падстаў няма. Вось ужо сорак гадоў, як ён працуе ў школе, ведае ўсе таямніцы педагогікі і мае аўтарытэт сярод калег.

Лізавета Тушынская трызніць пра будучыя перамогі сярод страляючых лыжнікаў і пільна сочыць за поспехамі Даратэі Вірэр — лепшай біятланісткі сёлетняга спартыўнага сезона

— Настаўнік фізкультуры — прафесія асаблівая, — гаворыць Мікалай Самец, — староннім людзям, часам, здаецца простай: «Падумаеш, галы, секунды, пабегалі, паскакалі, падыхалі»… Але на самой справе такая праца тоіць у сабе велізарную скарбніцу ведаў і ўменняў, ды і фізічных сіл патрабуе шмат.

Вікторыя Карчашка лічыць, што сёмае месца не мяжа, і не прапускае трэніроўкі па лёгкай атлетыцы Мікалая Самца

Працяг чытайце ў нумары 95 газеты за 18 снежня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *