Абласныя «Дажынкі» адбудуцца ў Капылі 25 верасня

Як заўжды шырока і ярка Міншчына адзначыць свята “Дажынкі”.  Ва ўрачыстасцях прымуць удзел дэлегацыі ўсіх раёнаў, у тым ліку і нашага.

На свяце па традыцыі будзе разгорнуты Горад майстроў, дзе свае рукатворныя  дзівосы прадставяць рамеснікі. Збярэцца  народ каля выставы адмыслова ўпрыгожаных караваяў і снапоў раёнаў, спрабуючы вызначыць пераможцаў. Шмат цікаўных будзе і на выставе рэтрааўтамабіляў. Збярэ гледачоў канцэртная праграма майстроў мастацтваў. Многія сабяруцца паглядзець дэманстрацыю мод і паўдзельнічаць у рабоце інтэрактыўных пляцовак “Сядзіба рыбака”, “Дранік-шоу”, “Мядовая заімка”. Пройдуць майстар-класы па прыгатаванні страў, работнікі  культуры прадставяць народныя абрады…

Увечары адбудуцца светлавое шоу і феерверк.

А самае галоўнае на гэтым свяце — канешне ж, ушанаванне пераможцаў: лепшых аграрыяў вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *