Абвешчаны прызыў

На падставе пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2019 года № 274 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, а таксама рашэння Бярэзінскага райвыканкама № 933 ад 5 жніўня на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ў жніўні-лістападзе абвешчаны прызыў грамадзян на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне мужчынскага полу, 2001 года нараджэння, якім да 29 лістапада 2019 года споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзяне старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку, павінны з’явіцца ў абасобленую групу Бярэзінскага раёна па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 32 і прад’явіць неабходныя дакументы.

Грамадзяне, якія па пэўных прычынах не атрымалі персанальную позву аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, таксама павінна з’явіцца ў абасобленую групу да 13 верасня 2019 года, мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

 Сяргей ВЯРБІЦКІ,

начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *