Ад “Лявоніхі на арбіце” да “Трыбунала”

12 лістапада спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Андрэя Макаёнка. Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю драматургіі.

Жыццёвы шлях Андрэя Ягоравіча распачынаўся ў вёсцы Борхаў, якая зараз ува-ходзіць у склад Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Яму давялося шмат чаго перажыць і спазнаць, але сапраўднай стыхіяй стала літаратурная творчасць.

Як паведамляюць некаторыя крыніцы, Андрэй Ягоравіч мог гадамі не працаваць, а потым за трое сутак стварыць “Трыбунал”.

Многія тэатральныя акцёры набылі сапраўдную папулярнасць дзякуючы драматургіі Макаёнка.

Дастаткова ўзгадаць імя Генадзія Аўсяннікава, які стаў сапраўднай зоркай, сыграўшы галоўную ролю ў “Трыбунале”. Тое ж самае можна сказаць пра артыста Маскоўскага тэатра сатыры Аляксея Лявінскага, які ўвасобіў вобраз Малыша ў “Зацюканым апостале”.

Чым жа адметна творчасць Андрэя Макаёнка?

Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчыца аддзела маркетынгу ЦРБ:

– Андрэй Макаёнак – самы вядомы беларускі драматург другой паловы XX стагоддзя. Яго сатырычныя п’есы — эталон жанру. І, вядома ж, “Зацюканы апостал”, які стаў па-сапраўднаму народным і любімым творам усіх беларусаў. Імя Андрэя Макаёнка было вельмі папулярнае ў сямідзясятыя гады ХХ стагоддзя. Яго п’есы на працягу двух дзясяткаў гадоў ставілі трыста тэатраў Савецкага Саюза і амаль усе вядучыя тэатры Усходняй Еўропы. Яго п’есы – сапраўдная айчынная класіка, наша бясспрэчнае багацце.

Маё першае знаёмства з творчасцю пісьменніка адбылося вельмі даўно. Памятаю, як пераключаючы ўсяго два каналы савецкага тэлебачання, спынілася на спектаклі. Гэта быў “Трыбунал”, які захапіў увагу з першых сцэн. Зацікавіўшыся п’есай, прачытала і іншыя творы, але “Трыбунал” стаў самым любімым.

Мікалай ПЫТЛЯК, рэжысёр народнага тэатра раённага цэнтра культуры:

— Драматургічная спадчына Андрэя Макаёнка – гэта не толькі залаты фонд беларускай літаратуры, але і тэатра, і кіно. Шмат спектакляў было пастаўлена па творах Макаёнка ў тэатрах Беларусі і за яе межамі, якія актуальныя і сёння. Пpa шмaтгpaннacць тaлeнтy пісьменніка cвeдчaць і ягo кiнaaпoвecць “Tвoй xлeб”, cцэнapыi мастацкіх фiльмaў “Шчacцe тpэбa бepaгчы”, “Рaгaты бacтыён”, “Пacля кipмaшу”, дакументальных фільмаў “У адзінай сям’і”, “Кандрат Крапіва”.

Першая п’еса, якая прынесла яе аўтару заслужаную славу і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі – гэта сатырычная камедыя “Выбачайце, калі ласка” (1954).

У раённай бібліятэцы шмат кніг, часопісных і газетных артыкулаў, на старонках якіх можна пазнаёміцца з біяграфіяй Андрэя Макаён-ка, а таксама з мастацкімі творамі пісьменніка.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *