Бярэзінскія аграрыі адзначаны Падзячнымі лістамі…

камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама і Мінскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

М.Т. Бода і М.А. Каўзуновіч віншуюць В.В. Палянскага

На Бярэзіншчыне працягваецца ўшанаванне лепшых працаўнікоў жніва. Каб выказаць словы віншаванняў і ўручыць падзячныя лісты аграрыям за іх якасную і адказную працу, у гаспадаркі “Брадзец” і “Бярэзінскі райаграсэрвіс” прыехаў старшыня Мінскага абкама Беларускага прафсаю-за работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Тарасавіч Бода.

М.Т. Бода і А.У. Юнец

Спачатку шлях пралягаў да аграгарадка “Брадзец”. Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Марынай Аляксандраўнай Каўзуновіч і старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Зояй Сяргееўнай Крот з гэтай нагоды М.Т. Бода наведаў мясцовую сталовую. Менавіта тут у час гарачых жнівеньскіх кампаній шчыруе над каструлькамі і патэльнямі Наталля Іванаўна Собаль, каб усе былі сытыя і задаволеныя. Так і ёсць. Н.І. Собаль — повар з 20-гадовым стажам. У свой час з чырвоным дыпломам скончыла Смілавіцкае вучылішча па абранай спецыяльнасці. За сваю добрасумленную працу Наталля Іванаўна была адзначана і ў 2016 годзе, на раённым свяце “Дажынкі”, падзякай Бярэзінскага райвыканкама. Сціпла і радасна прымала і чарговую ўзнагароду. Міхаіл Тарасавіч уручыў жанчыне Падзячны ліст Мінскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і каштоўны падарунак, выказаў добрыя і шчырыя віншаванні.

Тут жа ўшаноўвалі аператара зернесушыльнага комплексу Аляксея Уладзіміравіча Юнца. – Я мясцовы, — гаворыць пра сябе Аляксей Уладзіміравіч. – Працоўны стаж – 11 гадоў. У час жніва, як звычайна, шчырую на сушыльным комплексе, а ўзімку я – і токар, і вартаўнік.

М.Т. Бода і Н.І. Собаль

Да таго ж, сям’я Юнцоў — мнагадзетная: разам з жонкай Ганнай Юр’еўнай Аляксей Уладзіміравіч выхоўвае траіх дзяцей. З задавальненнем прымаў ён Падзячны ліст за адданую працу і падзякі ў адрас сваёй сям’і – за падтрымку і надзейны тыл. У ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Падзячнымі ліс-тамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама і Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК быў адзначаны камбайнавы экіпаж у складзе Васілія Васільевіча Палянскага і Уладзіслава Іванавіча Зімагорава, для якога гэты першы ў жыцці зернеўборачны сезон стане важкім на ўзнагароды і запамінальным.

 

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *