Акцыя бярэзінскіх выратавальнікаў завітала да людзей “залатога” ўзросту

Да наведвальнікаў аддзялення для людзей пажылога ўзросту Бярэзінскага ТЦСАН завіталі супрацоўнікі РАНС і Прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Бярэзінскім раёне.

Падчас “бяспечнага” мерапрыемства прысутныя разам з інспектарам прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольгай Данэйка выводзілі “формулу” бяспечных паводзін, “тушылі” ўзгаранне масла на патэльні, расказвалі, як правільна карыстацца вогнетушыцелем…

— На жаль, асноўная прычына пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём, — заўважыла В. Данэйка. – Таму так важна быць пільнымі, не ігнараваць правілы бяспекі. Печы павінны быць спраўныя. Нават калі маразы, іх нельга перапальваць. Ці ёсць у вас аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі? Калі не, калі ласка, купіце. Ёсць? Праверце, ці спраўныя. Вядома, што пажарныя апавяшчальнікі не раз выратоўвалі жыццё.

Прысутныя задавалі і пытанні. Да прыкладу, ці бяспечна пакідаць тэлевізар у рэжыме “чакання”.

— Вядома ж, не! Гэта небяспечна і можа прывесці да бяды, — патлумачыла В. Данэйка. — Калі выходзіце з дому, не забудзьцеся адключыць электрапрыборы.

Так, ад няшчасных выпадкаў ніхто не застрахаваны.

Але, калі бяда здарылася, можна атрымаць матэрыяльныя выплаты. Пра віды страхавання прысутным расказалі страхавыя работнікі Вольга Аляшкевіч і Наталля Стасевіч.

У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі “бяспечныя” брашуры з карыснай інфармацыяй аб правілах пажарнай бяспекі.
Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу: кожны змог задаць пытанне і нават прадэманстраваць свае навыкі па пажарнай бяспецы.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *