Старшыня Бярэзінскага райвыканкама прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці»

Усе дзеці чакаюць ад Новага года цудаў і выканання жаданняў. І наша задача — рабіць для их усё магчымае. Пад такім дэвізам прадстаўнікі ўлады ў калядныя дні бяруць удзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Вось і старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук днямі змяніў свой рабочы графік, каб наведаць сям’ю Аралкіных з Беразіно.

Спяшаўся ён да малых хлапчукоў Арсенія і Яраслава, як і належыць у навагоднія святы, з салодкімі пачастункамі і цацкамі. Радасць дзятвы не ведала меж. Дзеці шчыра радаваліся ўвазе дарослых людзей і клопату да іх.

— У нашай краіне ўжо каторы год жыве добрая традыцыя — дарыць дзецям радасць на Новы год, асабліва тым, якія ў гэтым маюць патрэбу больш за іншых, — адзначыў старшыня райвыканкама. Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» збірае кожны год як мага больш неабыякавых людзей, якія шчыра жадаюць пранікнуцца праблемамі дзяцей, дапамагчы ім паверыць ў навагоднюю казку.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота АЛЕНЫ ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *