Акцыя «Нашы дзеці» праходзіць на Бярэзіншчыне

У рамках акцыі «Прафсаюзы — дзецям» Бярэзінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр наведалі старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю, спажыўкааперацыі і прадпрымальніцтва Алена Дзеравяшкіна і вядучы бухгалтар аддзела прамысловасці і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бярэзінскага філіяла Алеся Несцяровіч.
Алена Дзеравяшкіна ўручыла дзятве навагоднія падарункі, а дырэктару цэнтра Святлане Дражнік перадала сертыфікат на суму 300 рублёў, ад пярвічкі Бярэзінскага філіяла дзеці таксама атрымалі салодкія падарункі, тарты.

Алена ГРОМАВА, фота аўтара.

Бярэзінскія школьнікі пабывалі на абласной прафсаюзнай ёлцы

17 бярэзінскіх хлопчыкаў і дзяўчынак разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Токан адправіліся ў Мінск на абласную прафсаюзную ёлку. Свята праходзіла ў Палацы культуры ветэранаў. Школьнікі сустрэліся з Дзядулем Марозам, Снягуркай, атрымалі асалоду ад прагляду навагодняга спектакля “Честное новогоднее”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках навагодняга этапу акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. Кожнаму ўдзельніку свята ўручылі навагоднія салодкія падарункі ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

З віншаваннямі і падарункамі ў мнагадзетную сям’ю Круталевічаў завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі і старшыня прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч

З навагоднімі падарункамі — да юных плыўцоў

Падарыць дзецям радасць, палепшыць настрой, выканаць запаветнае жаданне — што можа быць лепш напярэдадні навагодніх свят? Каб жаданні ўсіх дзетак збыліся, на дапамогу Дзеду Марозу і Снягурцы прыходзіць дабрачынная рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці».

Так, па добрай традыцыі ў межах акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, якая праходзіць у рамках вышэйназванай рэспубліканскай акцыі ў дзяржаўную ўстанову “Бярэзінская СДЮШАР” завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык.

Святочную атмасферу ва ўстанове стварала ўпрыгожаная ялінка, якая зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі на радасць усім. На гэты раз навагоднія падарункі былі адрасаваны юным аматарам плавання.

Алена Токан і Кацярына Аўрамчык павіншавалі дзяцей, іх трэнераў Яўгенія Благароднага і Сяргея Палянскага, дырэктара спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Аляксандра Сахончыка.
Сярод адзначаных юных плыўцоў – Яўгенія Завадская, Ксенія Драка, Ангеліна Мядзведзева, Аляксандра Булойчык, Ангеліна Кандрусік, Лізавета Піліпенка, Вячаслаў Гапалобаў, Герман Цімафееў, Марыя Саўчанка і Дзяніс Цыбулька.

Алена ГРОМАВА,
фота аўтара.

“И пусть новогоднее чудо случится…”

Вартавыя правапарадку віншуюць са святам Алену Ганчук

З такім навагоднім настроем вартавыя правапарадку прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Бярэзінскія міліцыянеры наведалі дзяцей з Бярэ-зінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ўручылі ім падарункі.
— Наш дэвіз у гэты казачны час: ніводнае дзіця, якое аказалася ў складанай жыццёвай сітуацыі, не павінна застацца без увагі і клопату, — зазначыў намеснік начальніка РАУС Генадзій Рабіза. — Кожная такая сустрэча для нас і для дзяцей як свята, бо яны ўспрымаюць нас як сваіх надзейных абаронцаў і верных сяброў, чытаюць нам навагоднія вершы, а мы, па добрай традыцыі, робім з імі фотаздымкі на памяць.
Не пакінулі без навагодніх падарункаў вартавыя правапарадку і дзяцей, чые бацькі-міліцыянеры рана пайшлі з жыцця.
У міліцыі памятаюць пра гэтых супрацоўнікаў і заўсёды клапоцяцца пра іх сем’і.

Мілана Трапянок.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *