Актуальнае інтэрв’ю. Навошта на ферме тэхнік-асемянатар?

Сярэдні заробак тэхнікаў-асемянатараў у Бярэзінскім раёне па стане на 1 студзеня 2021 года ўражвае – 1114 рублёў. Некаторыя зарабляюць і значна больш за гэту суму. Могуць пахваліцца добрымі, нават у межах вобласці, заробкамі асемянатары філіяла “Здравушка-агра”, ААТ “Пагосцкі” і УП “АграМАЗ”. Аднак дырэктар раённага племпрадпрыемства Марыя Саскавец не раіць зайздросціць…

— Лічыць чужыя грошы заўсёды было дрэнна, яшчэ горш — у сельскай гаспадарцы, дзе кожны зароблены рубель даецца няпроста і з потам. Вось і нашы тэхнікі-асемянатары летась моцна пастараліся і належным чынам папрацавалі, бо выйшлі на паказчык у 76 цялят на 100 кароў і цялушак і 71 — ад кароў. Тут добрым словам трэба адзначыць Алену Мешыч з філіяла “Ома”, Паўла Грышкевіча з філіяла “Здравушка-агра”, Алену Раманаву з ААТ “Уша”, Юрыя Карпенку, Таццяну Барэйша і Марыну Ждановіч з УП «АграМАЗ» і іншых. Дзякуючы ім, прадукцыйнасць жывёлы ў нашым раёне дасягнула 4369 кілаграмаў малака.

— Аднак заробак тэхнікаў-асемянатараў складаецца не толькі з вынікаў працы па аднаўленні статка.

— Тут вы маеце рацыю, бо некаторыя з нашых спецыя-лістаў сумяшчаюць іншыя пасады. Аднак толькі тады, калі цалкам спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Нездарма ў сельскагаспадарчым асяроддзі бытуе прымаўка, што знішчыць прадпрыемства могуць толькі два чалавекі — кіраўнік і тэхнік-асемянатар. У нашым раёне яе добра ведаюць і ўжо больш за пяць гадоў не мяняюць сістэму налічэння заробкаў спецыя-лістам. І гэта дзейсна стымулюе работнікаў працаваць сумленна — на вынік.

— Вынік працы тэхніка-асемянатара можна пабачыць толькі праз дзевяць месяцаў, калі пачнуцца расцёлы і будзе забяспечана прыбаўка малака.

— Але не варта забывацца, што гэтаму папярэднічае яшчэ шмат чаго, а не толькі асемяненне цялушак і кароў. Як тут не ўспомніць пра належныя ўмовы ўтрымання, нарыхтоўку кармоў па тэх-налогіі, меры па захаванасці пагалоўя, павелічэнне сярэднясутачных прыбаўленняў і шмат чаго іншага, без чаго жывёла не асемяніцца. Пра-верыць гэта можна толькі праз 45-60 дзён пасля працэдуры, а цяля народзіцца праз 9 месяцаў. Таму ўявіце, якім пачуццём адказнасці і прафесіяналізмам павінен валодаць работнік, у чыіх руках будучыя надоі і рэальныя даходы.

— Аднак кіраўнікі нязменна чакаюць ад работнікаў хуткаплынных малочных рэк. Наколькі рэальныя такія спадзяванні?

— У кожнай гаспадарцы раёна ведаюць наяўны генетычны і вытворчы патэнцыял малочнага статка. Адсочваць яго дапамагаюць спецыялістам рэгулярныя кантрольныя дойкі. Як прыклад, назаву філіял “ОМА”. Гаспадарка вось ужо некалькі гадоў лідзіруе па вытвор-часці малака і ганарыцца прадуктыўнасцю рагулі ў 8445 кілаграмаў малака. Прыбаўка да леташняга налічвае 862 кілаграмы. Аднак тут да вялікага малака ішлі доўга, бо зрабілі прыярытэтам на ферме “Перавоз” безумоўнае захаванне ўсіх тэхналагічных працэсаў, штогод удасканальваюць якасць кармоў, не забываюцца пра аднаўленне статка, рупяцца пра ветэрынарны нагляд і кантралююць работу аператараў машыннага даення. У планах — паступова набліжацца да генетычнага патэнцыялу ў 12 тысяч 300 кілаграмаў малака ад каровы. Наладжваецца такая сістэмная работа яшчэ і ў “АграМАЗе”. А вось іншым жывёлаводам трэба яшчэ шмат пакарпець, каб выйсці на паказчык у 8 тысяч кілаграмаў малака. Менавіта столькі складае вытворчы патэнцыял бярэзінскіх рагуль.

— І апошняе. А ці ўсе вакансіі тэхнікаў-асемянатараў закрытыя. І калі лепшы час для ўладкавання на працу?

— Вядома, можна ў любы час, бо наша праца не сезонная. Расцёлы ідуць круглы год, каб не дапусціць рэзкага спаду вытворчасці малака і змяншэння даходаў гаспадарак. Аднак я б рэкамендавала прыйсці на працу ў час, калі наладжваецца семінар-вучоба. Рэкамендацыя тычыцца людзей з самай рознай адукацыяй і прапіскай (гаспадаркі наладзілі падвоз спецыялістаў). Галоўнае, каб было жаданне шчыра і сумленна працаваць, старацца і несці адказнасць за вынік. А ён пры належнай зацікаўленасці заўсёды будзе! Ды і наконт далейшай матывацыі можна не турбавацца. Яе ўжо даўно падтрымліваем конкурсамі прафесійнага майстэрства і кансультацыямі. Таму, калі хочаце бачыць рэальны вынік працы і зарабляць, калі ласка, выбірайце прафесію тэхніка-асемянатара!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *