Яго працоўны стаж у Бярэзінскім лясгасе налічвае 2 дзесяцігоддзі

Алег Алікевіч — станочнік шматпільнага дрэваапрацоўчага станка МКС-1000 вытворчага майстарскага ўчастка “Беразіно”.

Алег Алікевіч быў неаднаразова адзначаны граматамі адміністрацыі Бярэзінскага лясгаса

Яго працоўны стаж у Бярэзінскім лясгасе налічвае 2 дзесяцігоддзі, за гэты час Алег Вячаслававіч праявіў сябе толькі са станоўчага боку і неаднаразова быў адзначаны граматамі адміністрацыі за адданую добрасумленную працу.

– А мне інакш і нельга, – гаворыць ён, – бо і цесць мой – Уладзімір Іванавіч, і дзед – Мікалай Яфрэмавіч, – таксама знайшлі сябе ў лясной галіне. Дзед быў лесніком, ведаў Жорнаўскія лясы як свае пяць пальцаў. А цесць – трактарыст. Яны сталі для мяне ўзорным прыкладам працавітасці і чалавечнасці.

Для сваіх дзяцей Алег Вячаслававіч таксама стараецца быць узорам ва ўсім: і ў адносінах да працы, і ў зносінах з людзьмі, і ў клопатах аб сваёй сям’і. Разам з жонкай Вольгай ён выхоўвае дваіх дзетак: сын сёлета паступіў у БНТУ г. Мінска, а дачушка вучыцца ў СШ №2 г. Беразіно.

Алена ГРОМАВА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *