Аляксандр Лукашэнка патлумачыў пасадку самалёта Ryanair у Мінску

Прэзідэнт краіны заявіў: у сітуацыі з экстраннай пасадкай Мінск дзейнічаў законна, абараняючы інтарэсы людзей, па ўсіх міжнародных правілах.

«Самалёт развярнулі каля Бел-АЭС. А калі б раптам сістэмы бяспекі АЭС былі пераведзены ў рэжым поўнай баявой гатоўнасці?» – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўказаў, што экіпаж самалёта Ryanair раіўся з авіякампаніяй і аэрапортам у Вільнюсе, аднак прыняў рашэнне прызямліцца ў Мінску.

Прэзідэнт дабавіў, што «ў самалёце знаходзіўся тэрарыст, і аб гэтым ведалі далёка за межамі Беларусі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Захад адмовіўся ад расследавання інцыдэнту з экстраннай пасадкай у аэрапорце Мінска.
Раней Прэзідэнт сказаў, што нядобразычліўцы Мінска перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння.

Самалёт Ryanair, які накіроўваўся з Афін у Вільнюс, 23 мая здзейсніў экстранную пасадку ў Мінску пасля паведамлення аб мініраванні.

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *