Аляксандр Здзіслававіч “чытае” здымкі

Упэўнена, урача-рэнтгенолага, загадчыка рэнтгенкабінета Бярэзінскай ЦРБ Аляксандра Кашчыца ведаюць многія. Бо ён, як кажуць, не проста доктар, а чалавек на сваім месцы!

Аляксандр Здзіслававіч у 1986 годзе атрымаў дыплом Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, закончыў і ваенна-медыцынскую кафедру. Пэўны час служыў у Чыце, Плясецку, ІашкарАле – быў ваенным урачом.
А затым лёс-чараўнік прывёў у Бярэзінскую ЦРБ. Тут шчыраваў і ўрачом-анколагам, і загадчыкам паліклінікі, і вось ўжо больш за 30 гадоў працуе ўрачом-рэнтгенолагам, загадчыкам рэнтгенкабінета.
— Чаму выбраў медыцыну? Пайшоў па сцяжынках матулі – яна працавала медыцынскай сястрой, — згадвае Аляксандр Здзіслававіч. – Я часта прыбягаў да яе на працу. Таму калі стаў выбар, кім быць, не раздумваючы, аднёс дакументы ў медыцынскі інстытут. І, шчыра прызнаюся, ніколі ў гэтым не расчараваўся, бо медыцына, сапраўды, маё прызванне. Мне падабаецца мая складаная, напружаная, але вельмі цікавая работа.
— Галоўнае – правільна расшыфраваць здымак, — зазначае Аляксандр Здзіслававіч. – Ад гэтага залежыць, наколькі правільным будзе лячэнне. Расшыфраваць здымак – вельмі складана. Неабходна, як кажуць, бачыць нябачнае, “адчуваць” здымак. А гэта прыходзіць толькі з вопытам.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *