Асенняя аздараўленчая кампанія ў Бярэзінскім раёне

У перыяд асенніх канікулаў сёлета, каб забяспечыць паўцэнны адпачынак дзяцей, стварыць аптымальныя ўмовы для іх аздараўлення і творчага развіцця, у Бярэзінскім раёне будуць працаваць 7 лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей і падлеткаў.
Плануецца аздаравіць 150 падлеткаў: у гарадскіх школах адкрыюцца 2 аздараўленчыя лагеры, будзе аздароўлены 71 школьнік, у сельскіх школах — 5 лагераў для аздараўлення 79 школьнікаў.
Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва запланавана фінансаванне ў памеры 3780 беларускіх рублёў для аздараўлення дзяцей у лагерах.
Лагеры ў раёне з дзённым знаходжаннем плануецца адкрыць з 2 лістапада на 6 каляндарных дзён да 7 лістапада.
У першую чаргу ў лагеры будуць залічаны дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама дзеціінваліды, дзецісіроты, дзеці, якія знаходзяцца на розных відах уліку і ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
У лагерах будзе арганізавана трохразовае харчаванне.
Пытанні захавання санітарных норм і правілаў, часовых метадычных рэкамендацый па прафілактыцы распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 будуць узяты на асаблівы кантроль упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама, ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, УЗ “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца”.
У рамках плана работы ўстаноў адукацыі выхаванцам будзе прадастаўлена магчымасць не толькі адпачыць і аздаравіцца, але і правесці час весела і з карысцю.
Будуць наладжвацца розныя мерапрыемствы: спар-тыўныя спаборніцтвы, хвілінкі бяспекі і здароўя, конкурсы вырабаў, малюнкаў, віктарыны, дыскатэкі.

Алена ПІСЛЕВІЧ,вядучы спецыяліст па аздараўленні насельніцтва Бярэзінскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *