«Будучыня Беларусі ў надзейных руках»

Такімі словамі вітаў у Дзень Канстытуцыі 23 лепшых школьнікаў Міншчыны старшыня райвыканкама Аляксандр Турчын у Нацыянальнай бібліятэцы.

У ліку іх была вучаніца Бярэзінскай гімназіі Марыя Чорная. Яна ўладальніца дыплома ІІ ступені, дыплома ІІІ ступені абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”, дыплома ІІІ ступені абласнога этапу рэспубліканскай выставыконкурсу “Салют Перамозе”.

— Усім вам ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца, — гаварыў губернатар. — Таму хачу пажадаць, каб вы хутчэй падрасталі і замянялі нас на важных дзяржаўных пасадах. Я ўпэўнены, што з вамі наша краіна стане квітнеючай.

Уразілі бярэзінскую школьніцу не толькі ўвага і клопат пра юных грамадзян з боку кіраўніка Мінскай вобласці, але і экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы, дзе яна і іншыя школьнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з мінулым і сучасным Рэспублікі Беларусь.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *