Будзем памятаць вечна…

…13 чырвонаармейцаў асобных стралковых дывізій 4-ай арміі ў першыя тыдні вайны загінулі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на ўсходнім беразе ракі Бярэзіны, непадалёк ад вёскі Міраслаўка…

Да помніка як сведкі тых ваенных падзей, што стаіць тут у глыбіні лесу, не зарастае сцяжынка…

— Дзень Перамогі — гэта дзень успамінаў, дзень радасці, дзень смутку, дзень памяці, — лічаць упраўляючы ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” Яўгеній Котаў, інспектар па кадрах Святлана Раўкоўс-кая, начальнік упраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Сяргей Мілько, інжынер па арганізацыі, эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў Леанід Бабіч, інжынер Максім Карась

Сёлета ў красавіку ён быў абноўлены бярэзінцамі ў рамках рэспубліканскага і раённага суботнікаў, у якіх прыняў удзел і губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын.

Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі дзяржаўнай установы “Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”, якія нясуць шэфства над гэтым месцам пахавання, паклалі плітку, высадзілі кветкі, аднавілі памятную таблічку і ўсклалі вянкі…

Гэтае пахаванне стала першым у нашым раёне ў самым пачатку вайны. Усяго на Бярэзіншчыне 111 помнікаў, з іх 73 — часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *