Бярэзінцы далучыліся да акцыі «Тыдзень лесу»

Жадалі маленькім кволым саджанцам удзельнікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу», якая праходзіла ў краіне з 3 па 10 красавіка.

Больш за 2 дзесяцігоддзі шчыруе ў галіне ляснік Бярэзінскага лясніцтва Сяргей ГРЫЦКЕВІЧ

Арганізатарам традыцыйна выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Сёлетняя кампанія была прысвечана Году народнага яднання і ахоплівала ўсе рэгіёны нашай краіны.

— З задавальненнем далучыўся да акцыі, — гаворыць прадстаўнік абкама прафсаюза работнікаў “Белэнер-гапалівагаз” Валерый Балкіс

Актыўна прынялі ўдзел у лесааднаўленні і стварэнні культур і на Бярэзіншчыне ў рамках вясновага месячніка. Шмат аматараў лесу, шмат прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна выказалі жаданне пакінуць свой добры след на зямлі: пасадзіць саджанцы, вырашчаныя ў Бярэзінскім лесагадавальніку. Акцыя праходзіла пад прафесійным наглядам работнікаў лясной галіны. Многім удзельнікам, якія ўпершыню далучыліся да справы, трэба было паказаць, як трымаць у руках меч Колесава — асноўную прыладу пры насаджэнні лесу, захоўваць тэхналогію пасадкі, каб кожны саджанец змог прыжыцца.

 

— У акцыі ўдзельнічаем першы раз і прадстаўляем нашу маладую арганізацыю – сёлета будзе толькі год з дня яе стварэння, — гавораць работнікі раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый — інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Аляксандр Сіняк, загадчык гаспадаркі Васілій Буры і тэхнік-энергетык Аляксандр Гушча

А вось для вучняў СШ № 2 горада Беразіно саджаць лес – звыклая справа, бо яны, самыя актыўныя памочнікі лясгаса, штогод далучаюцца да падобных акцый. Сёлета рабяты працавалі на тэрыторыі Брадзецкага лясніцтва.

Далучыліся да акцыі і ўдзельнікі семінара Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, што адбыўся на базе Бярэзінскага лясгаса. Яны стваралі лясныя культуры на тэрыторыі Бярэзінскага лясніцтва.

Дасканала ведаюць справу майстар лесу Яўгеній Дамаронак і ляснік Бярэзінскага лясніцтва Андрэй Пянкрат

Упершыню пасадзіў хваёвыя саджанцы яшчэ ў школьным узросце і прадстаўнік абкама прафсаюза работнікаў “Белэнергапалівагаз” Валерый Балкіс.

— Мы рады былі паўдзельнічаць у такой важнай і карыснай акцыі дзеля дабрабыту беларускіх лясоў, — гавораць Валерыя Навічонак і Вольга Лісоўская, прадстаўніцы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый.

— З задавальненнем далучаюся да падобных мерапрыемстваў, — гаворыць Валерый Валянцінавіч. – Спадзяюся, кожны з удзельнікаў адчувае гонар і задавальненне ад вялікай справы на карысць Радзімы.

— Згодна з планавым заданнем нам патрэбна пасадзіць саджанцы на плошчы ў 45 гектараў, — гаворыць ляснічы Бя-рэзінскага лясніцтва Уладзімір Якавец. — Плануем пасадзіць 48 га. Каля 1,5 гектара — з дапамогай удзельнікаў акцыі “Тыдзень лесу”, астатнія – сваімі сіламі.

“ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ” МОВАЙ ЛІЧБАЎ
Пасаджана – 50,4 гектара лясных угоддзяў. Удзел прынялі 229 добраахвотнікаў і 361 работнік Бярэзінскага лясгаса.

Алена Громава.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *