Бярэзінцы сустракаюць Першамай разам

Наш галоўны партнёр — наймальнік

Святлана АСЛАНЯН, старшыня прафсаюзнага камітэта ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”:

— Адміністрацыя нашага прадпрыемства з’яўляецца менавіта партнёрам – зацікаўленым і нераўнадушным.
Так, неаднойчы нашы дасягненні, камандныя і індывідуальныя, адзначаліся кубкамі і граматамі за прызавыя месцы. А па выніках агляду-конкурсу на
лепшую пастаноўку масавай, фізкультурна-аздараўленчай работы за 2019 год сярод прафсаюзных арганізацый лясгасаў Мінскай вобласці наш калектыў заняў трэцяе месца.
На цэнтральнай базе лясгаса ўзведзены адміністрацыйна-бытавы корпус, забяспечаны месцамі для пераапранання, душавымі пакоямі і сталовай.
Значная ўвага надаецца рабоце з ветэранамі, аказанню ім дапамогі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *