Бярэзінцы за бяспеку разам

ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ!

Такім быў зварот да членаў рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аглядавых камісій на чале з намеснікам старшыні райвыканкама У.М. Навіцкім. Пад такой жа назвай з 16 кастрычніка па 1 лістапада ў раёне праходзіць міжведамасная рэспубліканская акцыя.

Падрабязна пра яе мэты і задачы расказаў першы намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС А.А. Лагун:

— У складзе рэйдавых груп выратавальнікі, праваахоўнікі, педагогі, сацработнікі, энергетыкі, медыкі, газавікі, прадстаўнікі сельскай улады завітаюць у дамы шматдзетных сем’яў, інвалідаў, адзінокіх і адзінока пражываючых людзей і асоб з асацыяльным ладам жыцця. Бо менавіта ў іх домаўладаннях найчасцей адбываюцца пажары. Таму работа ўсіх зацікаўленых служб, удзельнікаў акцыі, будзе накіравана на папярэджанне пажараў, прафілактычную работу з людзьмі, здольнымі да ўчынення правапарушэнняў, а таксама аказанне дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзянам.

Неабходнасць узмоцненай работы рэйдавых груп па стварэнні бяспечных умоў грамадзян, што маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, адзначаў і Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі.

Алена МУРАЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *