“Бярэзінская рампа” пераносіцца

Ён прымеркаваны да раённага  театралізаванага  шэсця  Дзядоў  Марозаў  і Снягурак.

—  Аднак раім паспяшацца, бо мы чакаем  самыя арыгінальныя, эксклюзіўныя і нестандартныя маскі любой велічыні і з любога матэрыялу, — расказвае намеснік дырэктара Бярэзінскага раённага цэнтра культуры Вікторыя Багадзяж. -Абмежаванняў асаблівых няма, мы будзем рады бачыць традыцыйныя венецыянскія маскі, тэатралізаваныя, маскарадныя, гумарыстычныя і нават  медыцынскія. Дарэчы, апошнія  павінны быць надзвычай крэатыўнымі, каб прымусіць усіх не забывацца пра масачны рэжым.

Конкурсныя работы трэба даслаць да 27 лістапада ўключна ў раённы цэнтр культуры, каб ужо праз дзень адкрыць  выставу карнавальных масак.  Яна будзе працаваць да 30 снежня.

— Пераможцаў будзе некалькі, бо плануецца  выбраць 3 лепшыя  работы ў намінацыях  «карнавальная маска», «театральная маска», «навагодняя маска» и «медыцынская маска»,  — удакладняе Вікторыя,    — Аўтары-пераможцы стануць вядомы ў ходзе раённай акцыі  “Запалім ёлку разам” і атрымаюць дыпломы і прызы.

Застаецца  заўважыць, што конкурс творчых работ «Карнавальная маска» стане навацыяй ў раёне і абумоўлены складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.  Па гэтай прычыне абласны фестываль самадзейных аматарскіх тэатраў  “Бярэзінская рампа” пераносіцца на пакуль нявызначаны тэрмін. Але  работнікі культуры спадзяюцца, што доўгачаканае казачнае шэсце  каранавірус усе ж такі не адменіць. Таму самы час усёй сям’ёй, з сябрамі і калегамі зрабіць сваю маску. Хто ведае, можа яна і  стане лепшай?

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Юліі Букель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *