Бярэзінская раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа падвяла вынікі ўдзелу ў рэспубліканскім месячніку

У ходзе акцыі бярэзінскія валанцёры аказалі дапамогу 339 жыхарам нашага раёна і перадалі ім прадуктовыя наборы. У маі добраахвотныя памочнікі даставілі прадукты 48 бярэзінцам.
Акрамя гэтага, раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа аказала дапамогу Бярэзінскай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», ЦКРНіР і ТЦСАН у набыцці дэзсродкаў для валанцёраў і людзей састарэлага ўзросту.
29 мая старшыня РА Чырвонага Крыжа Ірына Дубовік падвяла вынікі месячніка ў ходзе агітацыйнай кампаніі «Я валанцёр Чырвонага Крыжа і гэтым ганаруся!»
— Можна з упэўненасцю сказаць, што нашы валанцёры вызначаюцца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, яны мэтанакіраваныя і шчодрыя душой, настойліва жадаюць зрабіць гэты свет хоць крыху лепшым, — гаварыла Ірына Леанідаўна на мерапрыемстве. – Калі вам блізкія нашы пазіцыя і памкненні, далучайцеся да валанцёрскага руху. Разам мы зможам зрабіць значна больш!

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *