Бярэзінскія школьнікі прывезлі з абласной алімпіяды 4 дыпломы і падзячны водгук

На гэтым тыдні завяршыўся трэці этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сярод школьнікаў. Парадавала сваімі вынікамі каманда нашага раёна, якая прывезла дадому 4 пераможныя дыпломы па матэматыцы, беларускай мове і літаратуры, інфарматыцы і падзячны водгук па інфарматыцы.

— Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, — гаворыць яго начальнік Алеся Цітова, — вельмі ўдзячна педагогам, вучням і іх бацькам за дасягнутыя поспехі і разуменне значнасці алімпіяднага руху.

На заключны рэспубліканскі этап інтэлектуальных спаборніцтваў адправяцца два бярэзінскія вучні.

Хто ж уславіў гонар роднага раёна, чытайце ў адным з наступных нумароў газеты.

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *